06-02-2020
5 лютага 2020 г. падчас візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алега Паферава ў штат Гуарыка адбылася яго сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання Рыкарда Менендэсам. У перамовах таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іван Хіль і намеснік Міністра прадуктыўнай сельскай гаспадаркі і зямель Венесуэлы – старшыня Нацыянальнага інстытута сельскагаспадарчага развіцця ”ІНДЭР“ Фаес Касэн.
Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця беларуска-венесуэльскіх праектаў ў аграпрамысловай сферы, а таксама наведалі пляцоўку будаўніцтва аграіндустрыяльных гарадка імя В.Лара.
Да даведкі: Аграгарадок імя В.Лара – комплексны шматфункцыянальны сумесны беларуска-венесуэльскі праект у сферы сельскай гаспадаркі.