16-08-2019
15 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча Часова паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Уладзіміра Грушэвіча з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іванам Хілем.
Падчас перамоў абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы фарміраванне дагаворна-прававой базы ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыю праекта па будаўніцтве жылля. Акрамя таго, бакі разгледзелі ўзаемадзеянне Беларусі і Венесуэлы ў рамках міжнародных арганізацый.