10-10-2018
10 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Арменам Гевандзянам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
У.Макей павіншаваў Пасла з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўны ўклад у далейшую актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва.
Бакі падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-армянскіх адносін і пацвердзілі гатоўнасць да далейшага нарошчвання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі па шырокаму спектру напрамкаў.