28-12-2017
27 снежня 2017 г. у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла рабочая сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянціна Рыбакова з намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Дж. Махамед.
Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб актуальных пытаннях рэалізацыі мэт устойлівага развіцця.
А.Махамед адзначыла актыўную ролю Беларусі ў абмеркаванні архітэктуры рэарганізацыі сістэмы развіцця ААН у цэлым і выказала надзею на далейшае цеснае супрацоўніцтва ў дасягненні новага парадку дня 2030.
руcская версия English version