10-03-2018
9 сакавіка 2018 г. падчас візіту беларускай дэлегацыі ва Усходнюю Рэспубліку Уругвай адбыліся двухбаковыя кансультацыі па палітычных пытаннях.
Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, уругвайскую — намеснік Міністра замежных спраў Арыэль Бергаміно.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы палітычнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага нададзена тэматыцы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і развіццю дагаворна-прававой базы.
Бакі пацвердзілі імкненне да актывізацыі работы над праектамі пагадненняў аб адмене віз для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў, стварэнню сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Дасягнута дамоўленасць аб завяршэнні ў бліжэйшы час працэсу ўзгаднення тэксту праекта Мемарандума аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Уругвая па пытаннях двухбаковых кансультацый.