26-06-2018
26 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі Хайдарам Мансурам Хадзі з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Бакі абмеркавалі назапашаны вопыт, актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-ірацкага супрацоўніцтва ў розных галінах, уключаючы сферу гуманітарнага ўзаемадзеяння.
Адзначана ўзаемная зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін паміж Беларуссю і Іракам.