04-10-2018
4 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, у тым ліку мерапрыемства на вышэйшым і высокім узроўнях, правядзенне пасяджэння Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.