11-01-2018
10 студзеня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык сустрэўся з Міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ісламскай Рэспублікі Іран, Сустаршынёй Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва М.Шарыатмадары.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, а таксама пытанні арганізацыі 14-га пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, намечанага да правядзення ў студзені 2018 г. у г.Тэгеране.
Пасол Беларусі таксама павіншаваў М.Шарыатмадары з прызначэннем на высокую пасаду і перадаў віншавальнае пасланне ад яго беларускага калегі Міністра прамысловасці В.Воўка.