29-11-2019
28 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Сяргея Чычук з Міністрам эканомікі і інфраструктуры Малдовы Анатолем Вусатым.
У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі сяброўскі і канструктыўны характар беларуска-малдаўскіх адносін і выказалі ўзаемны намер садзейнічаць іх далейшаму ўмацаванню.
Асаблівы акцэнт на перамовах быў зроблены на актывізацыі работы па падрыхтоўцы вызначанага для правядзення ў першым квартале 2020 г. у г.Мінску 20-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама на рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловай кааперацыі, дарожнага будаўніцтва, транспарту і сельскай гаспадаркі.
Бакі дамовіліся працягнуць працу, накіраваную на зніжэнне роўмінгавых тарыфаў сотавых аператараў дзвюх краін.