17-04-2019
17 красавіка 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбыліся беларуска-эстонскія кансультацыі паміж МЗС па эканамічных пытаннях.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, эстонскую – віцэ-канцлер па пытаннях знешняй эканомікі і развіцця Міністэрства замежных спраў Андрэс Рунду.
Падчас кансультацый бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў як беларуска-эстонскага эканамічнага ўзаемадзеяння, так і адносін Беларусі з ЕС, ЕАЭС, працэс уступлення нашай краіны ў СГА.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на аспектах міжнароднага гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, сферах інфармацыйных тэхналогій, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і інавацый. Разгледжаны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў пры ўдзеле Эстонскага цэнтра Усходняга партнёрства.