11-09-2019
11 верасня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Ірак Нізарам аль-Хайралой, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.
Падчас размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і сітуацыі на Блізкім Усходзе. У.Макей падкрэсліў прыхільнасць беларускага боку прынцыпам міжнароднага права, а таксама важнасць прасоўвання мірных ініцыятыў і палітычнага дыялогу ў мэтах стабілізацыі становішча і ўстанаўлення міру ў рэгіёне.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-іракскіх адносін і выказаліся за пашырэнне ўзаемадзеяння па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асабліва адзначылі існуючы патэнцыял у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У.Макей падкрэсліў гатоўнасць Беларусі ўдзельнічаць у дзяржаўных праграмах Ірака па аднаўленні эканомікі і інфраструктуры, пастаўляць для гэтых мэт тэхніку, абсталяванне і тэхналогіі.
Іракскім бокам адзначана зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферах адукацыі, медыцыны, турызму.
Суразмоўцы выказалі агульнае меркаванне аб тым, што добры імпульс развіццю эканамічных сувязей магла б надаць актывізацыя ўзаемадзеяння паміж профільнымі дзяржаўнымі органамі і прадстаўнікамі дзелавых колаў.
У.Макей і Н.аль-Хайралла пацвердзілі намер умацоўваць усебаковы дыялог паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі.
русская версия English version