25-11-2019
25 лістапада 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь міністра замежных спраў Фінляндскай Рэспублікі (у цяперашні час ажыццяўляе Старшынства ў Савеце ЕС) Пекі Хаавіста і Міністра замежных спраў Каралеўства Швецыя Анн Ліндэ.
Падчас перагавораў у МЗС Рэспублікі Беларусь з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства», рэгіянальнае супрацоўніцтва, магчымыя крокі па ўмацаванні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, праблематыку правоў чалавека, вынікі праведзеных у Беларусі парламенцкіх выбараў, а таксама пытанні міжнароднай палітыкі, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Адначасова надалі сур'ёзную ўвагу двухбаковаму ўзаемадзеянню нашай краіны з Фінляндыяй і Швецыяй з акцэнтам на эканамічнае супрацоўніцтва. Важнай часткай работы на гэтым напрамку павінна стаць рэалізацыя праектаў, якія будуць спрыяць развіццю эканомік трох краін.
У якасці перспектыўных двухбаковых / трохбаковых праектаў у сферах агульнага інтарэсу бакамі былі адзначаны зялёныя тэхналогіі, IT, энергетыка, адказнае прыродакарыстанне.