24-04-2019
23 красавіка 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса і Міністра камерцыі Народнай Рэспублікі Бангладэш Ціпу Муншы прайшло першае пасяджэнне беларуска-бангладэшскай сумеснай камісіі.
Падчас пасяджэння прадстаўнічыя ўрадавыя дэлегацыі разгледзелі актуальны стан узаемнага гандлю і абмеркавалі першачарговыя захады па яго нарошчванні. У ходзе дыскусіі быў адзначаны ўзаемадапаўняльны характар эканомікі двух краін, які стварае шырокія магчымасці для павялічэння ўзаемных паставак прамысловых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку прадуктаў харчавання.
Двухбаковая камісія вызначыла найбольш перспектыўныя сумесныя праекты ў галіне машынабудаўніцтва і абмеркавала магчымасці прыцягнення беларускіх спецыялістаў і тэхналогій для стварэння ў Бангладэш аб’ектаў інфраструктуры.
Беларускія прадстаўнікі, у прыватнасці, пацвердзілі гатоўнасць да істотнага нарошчвання экспарту ў Бангладэш дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі з арганізацыяй адпаведнай базы тэхнічнага абслугоўвання.
Бангладэшскія партнёры выразна выказалі патрэбу ў атрыманні беларускіх тэхналогій і падрыхтоўцы спецыялістаў у пытаннях механізацыі сельскай гаспадаркі, у тым ліку ў галіне бульбагадоўлі і перапрацоўкі аграрнай прадукцыі, у галіне медычнай адукацыі і даследванняў, забеспячэння ядзернай бяспекі і ў высокатэхналагічнай вытворчасці.
Камісія звярнула ўвагу на неабходнасць значнай актывізацыі кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін, выставачнай дзейнасці і стварэння дзеля гэтага найбольш спрыяльных умоў, у тым ліку ў візавай галіне.
Праграма візіта бангладэшскай дэлегацыі ў Беларусь таксама прадугледжвае сустрэчы ў Савеце Міністраў, Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу, наведванне Нацыянальнай акадэміі навук, шэрага высокатэхналагічных прадпрыемстваў і мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.