19 сакавіка 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мумбаі Аляксандр Мацукоў правёў сустрэчу з губернатарам штата Махараштра Рэспублікі Індыя Рамешам Баісам.
Падчас размовы абмеркаваны пытанні развіцця міжрэгіянальных сувязей, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галінах культуры і адукацыі.