11-09-2019
10 верасня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) Аляксандр Гур’янаў правёў сустрэчу з новаабраным Генеральным дырэктарам ФАО Цюй Дун’юем.
У ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі шырокае кола актуальных пытанняў сельскагаспадарчай тэматыкі, патэнцыйныя напрамкі супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для Беларусі і ФАО, а таксама закранулі тэму ўстойлівага функцыянавання Арганізацыі.