29-07-2019
29 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марціньшам Вірсісам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Міністр падкрэсліў важкі ўклад М.Вірсіса у развіццё і паглыбленне беларуска-латвійскіх адносін, пашырэнне трывалага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, культурнай сферах, а таксама ў галіне пагранічнага ўзаемадзеяння.
Абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама планы па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў найбліжэйшай будучыні.