04-12-2018
4 снежня 2018 г. пачаўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса ў В’етнам.
Намеснік Міністра сустрэўся з намеснікам кіраўніка міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Туан Фонгам.
Падчас сустрэчы суразмоўцы адзначылі гатоўнасць да выпрацоўкі пакета мер па павышэнню эфектыўнасці і стымуляванню двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, у плане значнага нарошчвання ў адпаведнасці з устаноўкамі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў аб’ёму гандлю, а таксама пашырэння супрацоўніцтва ў сферы навукі, адукацыі і турызму.
Па выніках перамоваў бакі дамовіліся максімальна эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял гуманітарных кантактаў, перш за ўсё па лініі в’етнамцаў – выпускнікоў беларускіх вузаў.
Нгуен Туан Фонг падкрэсліў, што в’етнамскі народ з падзякай ставіцца да беларусаў, якія ў цяжкія часы аказвалі дапамогу і падтрымку. Суразмоўцы пагадзіліся, што гэта – трывалая аснова для далейшага паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Шырокі спектр пытанняў беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва разгледжаны падчас сустрэчы А.Дапкюнаса з намеснікам Міністра замежных спраў В’етнама Буй Тхань Шонам.
Суразмоўцы падкрэслілі значнасць выбудоўвання ўстойлівай з пункту гледжання нарошчвання аб’ёмаў і збалансаванай ў плане ўліку узаемных інтарэсаў сістэмы гандлёвых адносін. Бакі дамовіліся прадоўжыць дыялог падчас запланаваных на 2019 год кансультацый паміж МЗС у Мінску.
На сустрэчы з намеснікам Старшыні Народнага камітэта г.Ханоя Нгуен Тхе Хунгам абмеркаваны пытанні паставак беларускіх аўтобусаў для патрэб гарадской транспартнай сістэмы, перспектыў падключэння беларускіх таваравытворцаў да праектаў інфраструктурнага развіцця в’етнамскай сталіцы, паглыблення супрацоўніцтва па лініі муніцыпалітэтаў сталіц Беларусі і В’етнама.
Суразмоўцы дамовіліся паскорыць ўзгадненне плана супрацоўніцтва паміж г.Мінскам і г.Ханоем, падпісанне якога запланавана падчас візіту ў маі – чэрвені 2019 г. у Беларусь кіраўніцтва Народнага камітэта г.Ханоя.
Тэматыка паставак тэхнікі МАЗ, стварэння ў В’етнаме сумеснага зборачнага прадпрыемства «МАЗ-Азія» і беларуска-в’етнамскага сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочнай прадукцыі разгледжана падчас гутаркі намесніка Міністра замежных спраў з дырэктарам кампаніі «Au Viet Industry» Нгуен Куанг Хунгам.
Перспектывы пашырэння паставак у В’етнам беларускіх лекавых сродкаў і медыцынскіх прэпаратаў абмеркаваны на перамовах А.Дапкюнаса з дырэктарам фармацэўтычнай кампаніі «Vimepharco» Фам Тхі Ньы Хоа.