03-04-2018
2 красавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу з Міністрам культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці Румыніі Георге Івашку.
Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Румыніі ў культурнай сферы, уключаючы пашырэнне кантактаў па лініі музеяў, тэатраў і іншых устаноў культуры дзвюх краін. Асаблівая ўвага нададзена арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку Дзён культуры Беларусі ў Румыніі, а таксама экспазіцый карцін румынскага жывапісца К.Бабы ў г.Мінску і беларускіх абразоў у г.Бухаресце.
Выказана ўзаемная зацікаўленасць у заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх краін.