23-01-2018
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў узяў удзел у другім брыфінгу Генеральнага сакратара, які быў прысвечаны пытанням рэарганізацыі сістэмы развіцця ААН.
У сваім выступленні кіраўнік беларускай місіі падкрэсліў, што Беларусь надае асаблівую ўвагу ўсёй працы па рэфармаванні ААН, уключаючы сегмент па рэарганізацыі сістэмы развіцця.
В.Рыбакоў адзначыў сістэмны характар другога дакладу Генеральнага сакратара па рэарганізацыі і выказаў поўную падтрымку прызнанню ў дакуменце неабходнасці надання новага імпульсу падтрымцы, якая аказваецца краінам з сярэднім узроўнем даходу, а таксама безумоўнаму выкананню прынцыпу нацыянальнай уласнасці.
Беларускі дыпламат звярнуў увагу на шэраг прапаноў Генеральнага сакратара па рэарганізацыі сістэмы развіцця, якія патрабуюць дадатковых каментароў, сярод якіх пазначыў заклапочанасць значным павелічэннем выдаткаў на фінансаванне сістэмы рэзідэнтаў-каардынатараў.
Пастаянны прадстаўнік заклікаў таксама да прадстаўлення больш дэталёвага абгрунтавання прапановы па стварэнні новага органа ў сістэме развіцця ААН – камітэта па прасоўванні ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы і сферы развіцця, пазначыўшы сумненні адносна мэтазгоднасці пашырэння бюракратычнага апарата з дапамогай стварэння дадатковых органаў/механізмаў і, ў выніку, павелічэння фінансавага цяжару дзяржаў-членаў па фінансаванні сістэмы развіцця.
Напрыканцы свайго выступлення В.Рыбакоў падкрэсліў прыхільнасць Беларусі да мэты адаптацыі сістэмы развіцця да новага парадку 2030.
На палях мерапрыемства адбылася кароткая размова Пастаяннага прадстаўніка з Генеральным сакратаром ААН.