07-08-2018
7 жніўня 2018 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка правёў сустрэчу з Ганаровым генеральным консулам Беларусі ў Цюмені Уладзімірам Шугляй і старшынёй прэзідыўма грамадскага фонду «Адраджэнне Табольска» Аркадзем Ялфімавым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. А.Ялфімаў праінфармаваў аб выданні фондам «Адраджэнне Табольска» трохтомніка «Евангелле Ф.Дастаеўскага». З улікам таго, што карані Ф.Дастаеўскага з Беларусі, плануецца перадача згаданага выдання ва ўнікальным афармленні літаратурна-краязнаўчаму музею ў в.Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць садзейнічаць далейшай актывізацыі як гуманітарнага, так і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Цюменскай вобласцю Расіі.