06-06-2019
6 чэрвеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Паслом Канады ў Беларусі (з рэзідэнцыяй у г.Варшаве) Лэслі Скэнлан.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-канадскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, а таксама вынікі візіту намесніка Міністра ў Канаду ў красавіку 2019 года.