20-05-2019
20 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў правёў сустрэчы з пасламі шэрагу еўрапейскіх краін.
Надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Каралеўства Данія – Карстэн Сэндэргорд, Каралеўства Іспанія – Фернанда Вальдэрама Парэха, Рэспублікі Мальта – Джон Пол Грэч і Рэспублікі Славенія – Бранка Ракавец, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве, уручылі Я.Шэстакову копіі даверчых грамат.
Падчас сустрэч былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, перспектывы пашырэння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі, якія паслы прадстаўляюць, у палітычный, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, а таксама іншыя тэмы ўзаемнага інтарэса.
Сустрэча Я.Шэстакова з Паслом Даніі К.Сэндэргордам
Сустрэча Я.Шэстакова з Паслом Іспаніі Ф.В.Парэхай
Сустрэча Я.Шэстакова з Паслом Мальты Дж.П.Грэчам
Сустрэча Я.Шэстакова з Паслом Славеніі Б.Ракавецам