14-06-2019
13 чэрвеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армэнам Гевандзянам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя кірункі беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў АДКБ і іншых інтэграцыйных структурах.
Намеснік Міністра і Пасол абмяняліся думкамі аб шляхах актывізацыі канструктыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях і ў шматбаковым фармаце.
Беларускі і армянскі дыпламаты таксама абмеркавалі тэму падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў, якія пачнуцца ў Мінску 21 чэрвеня.