09-12-2019
6 снежня 2019 г. адбылася афіцыйная цырымонія ўручэння даверчых лістоў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы і Княстве Манака па сумяшчальніцтве Ігарам Фісенка Князю Манака Альберу II.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Манака ў палітычнай, эканамічнай і культурнай галінах, а таксама перспектывы прызначэння Ганаровага консула Беларусі ў Манака.