03-09-2019
3 верасня 2019 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Томасам Грэмінгерам, які прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій», арганізаванай беларускім бокам сумесна з Контртэрарыстычным упраўленнем ААН.