14-06-2019
14 чэрвеня 2019 г. у г.Мінску адбыліся палітычныя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Фінляндыі на ўзроўні намеснікаў дырэктараў дэпартаментаў.
Напярэдадні кансультацый дэлегацыю МЗС Фінляндыі на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Дэпартамента Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Саннамаарыяй Ванамо прыняў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка.
Падчас кансультацый разгледжаны пытанні двухбаковага парадку дня ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Абмеркаван таксама стан адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, узаемадзеянне па лініі глабальных і рэгіянальных міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў.