10-09-2019
9 верасня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя і ў Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтве Вячаслаў Брыль уручыў копіі даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Ганы Чарльзу Авірэду.
Падчас гутаркі, якая адбылася пасля цырымоніі уручэня грамат, бакі абмяняліся думкамі адносна перспектыў развіцця беларуска-ганскіх адносін і адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў паміж дзвюма дзяржавамі.