18-06-2018
18 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Славенія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву Прымажам Шэлiга.
Падчас сустрэчы былi абмеркаваны бягучае становішча і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-славенскіх адносін.
Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць у далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэнні дагаворна-прававой базы.