05-07-2018
5 ліпеня 2018 г. у г.Мінску адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Босніі і Герцагавіны.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, дэлегацыю БіГ — намеснік Міністра замежных спраў Ёсіп Бркіч.
Падчас кансультацый бакі абмеркавалі двухбаковае ўзаемадзеянне ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, развіцця дыялогу па лініі Беларусь-ЕС і Біг-ЕС, а таксама шэраг актуальных тэм міжнароднага парадку дня.