19-06-2019
19 чэрвеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Славенія па сумяшчальніцтве Алена Купчына ўручыла даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Славенія Боруту Пахару.
Падчас цырымоніі былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця белруска-славенскіх адносін, а таксама актуальныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.