20-05-2019
20 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арабскай Рэспублiкi Егiпет у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Iхабам Насрам.
Бакi абмеркавалi актуальныя пытаннi двухбаковага ўзаемадзеяння ў палiтычнай i гандлёва-эканамiчнай сферах, удасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, а таксама некаторыя аспекты падрыхтоўкi афiцыйнага вiзiту Прэзiдэнта Арабскай Рэспублiкi Егiпет у Рэспублiку Беларусь.
Русская версия English version