10-01-2018
10 студзеня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу з Дзяржаўным саветнікам Прэм'ер-міністра Румыніі, каардынатарам Дэпартамента ўстойлівага развіцця Румыніі Ласла Барбелі.
Падчас сустрэчы суразмоўцы перададзена запрашэнне на рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт ўстойлівага развіцця ААН з краін Еўропы і СНД «Пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця" (г.Мінск, 21-22 лютага 2018 г.). Л.Барбелі выказаў намер прыняць удзел у форуме, высока ацаніўшы ініцыятыву Рэспублікі Беларусь па наладжванні супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі інстытутамі і механізмамі, адказнымі за дасягненне Мэт ўстойлівага развіцця ў рэгіёне.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб праводзімай на нацыянальных узроўнях работы па дасягненні Мэт ўстойлівага развіцця, дамовіліся наладзіць узаемадзеянне на гэтым напрамку, а таксама разгледзелі шырокае кола пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня.
А.Грынкевіч правёў кароткую прэзентацыю гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і адукацыйнага патэнцыялаў Рэспублікі Беларусь.