21 сакавіка 2024 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і Міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяона Аёна Эсано Анге адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях выканання мерапрыемстваў Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў 2024 – 2026 гадах.
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў абедзвюх дзяржаў, дзелавых колаў.
Бакі падрабязна абмеркавалі ход работы над сумеснымі праектамі, прадугледжанымі ў Дарожнай карце, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя, паставак тэхнікі і адукацыі.
Пацверджана ўзаемная нацэленасць на больш хуткую рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Экватарыяльную Гвінею ў снежні 2023 года.