06-07-2018
6 ліпеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку абмен візітамі, правядзенне пасяджэння Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
Бакі таксама закранулі праблематыку ўзаемадзеяння Беларусі і Манголіі ў міжнародных арганізацыях.