06-04-2018
6 красавіка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з начальнікам упраўлення па справах моладзі зямельнага ўрада Ніжняй Аўстрыі, куратарам дабрачыннага праекта “Адпачынак для дзяцей з Беларусі” Вольфгангам Ютэршнігам і кіраўніком гэтага праекта Марыяй Хетцер, якія знаходзяцца з рабочай паездкай у Беларусі.
У сустрэчы прыняла ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы Алена Купчына.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні рэалізацыі праекта “Адпачынак для дзяцей з Беларусі”, ініцыяванага М.Хетцер у 1994 годзе, стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Выказана таксама падзякв органам улады Аўстрыі і аўстрыйскай грамадскасці за шматгадовую падтрымку нашай краіны ў пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.