23-11-2018
23 лістапада 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў заснавальніка і старшыню міжнароднай канферэнцыі «Мінскі форум», прадстаўніка кіраўніцтва германскага канцэрна «Schaeffler Group» Райнера Лінднера, які знаходзіцца ў нашай краіне для удзелу ў XVI Мінскім форуме.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва ў розных галінах, магчымасці пашырэння прамысловай кааперацыі, дзейнасць Мінскага форума.