08-10-2018
8 кастрычніка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томашам Перніцкім з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
А.Краўчанка павіншаваў Т.Перніцкага з пачаткам яго дыпламатычнай місіі і выказаў надзею на далейшае пашырэнне канструктыўных адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-чэшскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС.
Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.