12-12-2019
11 снежня 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Андрэя Лучанка са спікерам Федэральнага нацыянальнага савета (ФНС) ААЭ Сакрам Губашэм.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-эмірацкага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
У ходзе гутаркі Пасол Беларусі перадаў копію віншавальнага паслання ад імя Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі ў адрас С.Губаша ў сувязі з яго выбраннем на пасаду спікера ФНС.