Аб пятым раўндзе беларуска-іранскіх палітычных кансультацый

10-07-2019

10 ліпеня 2019 г. у г.Тэгеране адбыўся пяты раўнд палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран.

Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, іранскі – намеснік Міністра замежных спраў па палітычных пытаннях Сейед Абас Аракчы.

Падчас кансультацый бакі разгледзелі пытанні двухбаковага парадку дня, выказалі задавальненне станам палітычных сувязей і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, падкрэслілі важнасць падрыхтоўкі запланаванага на кастрычнік 2019 года 15-га пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама актывізацыі работы па ўдасканаленні двухбаковай дагаворна-прававой базы.

А.Дапкюнас і А.Аракчы прадметна абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную праблематыку, падкрэслілі неабходнасць няўхільнага захавання міжнароднага права, выкарыстання выключна дыпламатычных метадаў для вырашэння існуючых супярэчнасцей вакол пытання аб іранскай ядзернай праграме і забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.

А.Дапкюнас адзначыў, што абвастрэнне сітуацыі вакол выканання Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянней стала яшчэ адным наглядным сведчаннем запатрабаванасці ідэі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці шырокага дыялогу для аднаўлення сістэмы міжнароднай бяспекі, перш за ўсё, у Еўраатлантычным і Еўразійскім рэгіёнах.

Падчас візіту А.Дапкюнас таксама правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Джавадам Зарыфам, у рамках якой бакі пазітыўна ацанілі стан і перспектывы беларуска-іранскіх адносін.

русская версия   English version