22-01-2020
21 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Валерыя Бараноўскага з Прэм’ер-міністрам Літвы Саўлюсам Сквярнялісам.
У ходзе размовы бакі разгледзелі актуальнае становішча беларуска-літоўскіх эканамічных адносін. Было выказана задавальненне стабільна высокімі аб’ёмамі двухбаковага гандлю і ростам літоўскіх інвестыцый у Беларусі.
Суразмоўцы таксама абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў 2020 годзе, у тым ліку XV Беларуска-Літоўскі эканамічны форум у г.Клайпедзе.