05-09-2019
5 верасня 2019 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскарам Бейсенбаевым з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-казахстанскіх адносін, а таксама абмеркавалі графік і парадак дня маючых адбыцца ў бліжэйшы час сумесных мерапрыемстваў высокага ўзроўню.