26-02-2018
22 лютага 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігара Назарука з Міністрам транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Арменія Ваганам Марцірасянам.
Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў сферы транспарту, у тым ліку перспектывы паставак беларускай пасажырскай, дарожна-будаўнічай і іншай тэхнікі, а таксама паслуг у рамках рэалізуемых ў Арменіі транспартных праектаў, актывізацыя ўзаемадзеяння ў галіне авіяцыі, аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, развіццё дагаворна-прававой базы.
Прапрацаваны пытанні правядзення ў бліжэйшай перспектыве чарговага пасяджэння Беларуска-Армянскай змешанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах.