16 красавіка 2024 г. у г.Іаганэсбург Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР Ігар Белы сустрэўся з Міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Каралеўства Эсваціні Фаліле Шаканту.
Бакі абмеркавалі практычныя крокі па развіццю беларуска-эсвацінскага палітычнага дыялога і эканамічнага супрацоўніцтва ў бліжэйшай перспектыве. Намечаны канкрэтны план дзеянняў па фарміраванні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.