16-03-2018
16 сакавіка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лаціфам Гандзілавым.
Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Азербайджанам у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі да канферэнцыі міністраў замежных спраў краін Руху недалучэння, якая адбудзецца ў Баку 3-6 красавіка 2018 г.