03-05-2018
3 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Прадстаўніком ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санакам Самарасінхам у сувязі з завяршэннем яго працы ў якасці кіраўніка офіса ААН у Беларусі.
Падчас гутаркі суразмоўцы адзначылі магчымасць і важнасць далейшай актывізацыі і паглыблення ўзаемадзеяння Беларусі з установамі сістэмы ААН – як унутры краіны, так і на шматлікіх шматбаковых пляцоўках.
Намеснік Міністра і кіраўнік офіса ААН/ПРААН узгадалі найбольш заўважныя вехі ў супрацоўніцтве Беларусі з агенцтвамі сістэмы ААН у апошнія гады і абмеркавалі магчымыя шляхі павышэння яго эфектыўнасці.
А.Дапкюнас падзякаваў С.Самарасінху за плённую працу ў краіне і пажадаў поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасці.