03-06-2019
3 чэрвеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лаціфам Гандзілавым.
Суразмоўцы абмеркавалі пытанні далейшага ўмацавання шматпланавага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках сістэмы ААН.
Беларускі і азербайджанскі дыпламаты закранулі тэму падрыхтоўкі да візіту Прэзідэнта Азербайджана ў Беларусь у рамках удзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Да даведкі. I Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў Баку (Азербайджан). II Еўрапейскія гульні адбудуцца ў г.Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года пад эгідай Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У Гульнях, у рамках каторых будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту, прымуць удзел 4082 спартсмены з 50 дзяржаў. Спаборніцтвы ў 8 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо.
Намеснік Міністра і Пасол абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні дзвюх краін у рамках Руху недалучэння, у тым ліку ў кантэксце будучага старшынства Азербайджана ў РН і Саміту РН у г.Баку ў кастрычніку 2019 года.