12 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы Карамота Гадой Кальдэрон.
Бакі абмеркавалі актуальны беларуска-венесуэльскі парадак дня, узгаднілі план сумесных мерапрыемстваў і сустрэч высокага ўзроўню на бліжэйшую перспектыву.