Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Кыргызстана

05-03-2019

5 сакавіка 2019 г. адбылася сустрэча Мiнiстра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь Кубанычбекам Амуралiевым.

Падчас гутаркі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы далейшую актывізацыю палітычнага дыялогу, павышэнне эфектыўнасці работы Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, пашырэнне кааперацыйнага ўзаемадзеяння, арганізацыю сумесных бізнес-форумаў, а таксама падрыхтоўку да падпісання шэрагу пагадненняў паміж дзвюма краінамі.