13-03-2018
12 сакавіка 2018 г. у г.Буэнас-Айрэсе адбыліся беларуска-аргентынскія кансультацыі па палітычных пытаннях.
Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, аргентынскую — намеснік Міністра замежных спраў Даніэль Райманд.
Падчас кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы палітычнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей і развіццю дагаворна-прававой базы.
Па выніках кансультацый быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аргенціны па пытаннях двухбаковых кансультацый.