01-08-2018
1 жніўня 2018 г. адбыўся другi раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ганы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ганскую – намеснік Міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Чарльз Авiрэду.
Да даведкі: Першы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ганы адбыўся ў красавіку 2016 года ў Акры.
Падчас кансультацый былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-ганскага дыялогу, у тым ліку на высокім узроўнi, экспарт беларускіх паслуг у сферы адукацыі і медыцыны, магчымасці пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Асаблівая ўвага нададзена пытанням развіцця гандлёвых сувязей i інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі магчымыя першачарговыя крокі на гэтым напрамку.
Кіраўнікі беларускай і ганскай дэлегацый таксама абмяняліся думкамі па пытаннях ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў у рамках ААН.